У.Шаркоў. “Касцёл Сымона і Алены”. (З серыі “Міражы Нямігі”). |
Улюбёны ў мінскія скверы і завулкі, мастак у акварэлях “Мой белы горад” узмацняе эфект з дапамогай снегу. Пад белыя гурбы хавае ўсё наноснае, неістотнае. Коўдра накрывае
У.Шаркоў. “Царква Пятра і Паўла”. |
Глытком моцнай кавы пасля шчымлівай прагулкі па хвалях настальгіі становіцца сакавітая серыя “Міражы Нямігі”. Для Шаркова назва легендарнай ракі сталася імем агульным. Гаворачы аб Нямізе, ён распавядае аб гісторыі і легендах старажытнага Мінска.
Разгледзеўшы некалькі дзесяткаў выяў горада, можна з лёгкасцю прачарціць улюбёныя маршруты мастака: касцёлы і храмы з розных ракурсаў, панарамы з розных пунктаў гледжання Свіслачы, Верхні горад і Траецкае прадмесце зімой і ўлетку. На жаль, у старажытным Мінску так мала засталося сапраўды гістарычных мясцін...
Настасся ПАНКРАТАВА