Удзельнікам, гасцям і арганізатарам ХХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”

№ 28 (999) 09.07.2011 - 14.07.2011 г

Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас з адкрыццём ХХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"!

Ізноў гасцінны Віцебск, што даў сусветнай цывілізацыі дзеячаў мастацтваў, якія сталі гуманістычнымі сімваламі мінулага стагоддзя, сардэчна прымае ўсіх, каму блізкая і дарагая славянская культура.

За гады правядзення фестываль стаў цэнтрам актыўнага абмену дасягненнямі культуры Беларусі, Расіі, Украіны і іншых дзяржаў, на яго сцэнічных пляцоўках выступілі тысячы лепшых артыстаў з розных краін і кантынентаў, пачалі свой зорны старт шматлікія знаныя цяпер выканаўцы.

Фестываль "Славянскі базар у Віцебску" - наша пасланне да народаў планеты з заклікам жыць у сяброўстве і згодзе, захоўваць традыцыі высокага мастацтва, абапіраючыся на прынцыпы ўзаемаразумення і сапраўднай павагі да ўсіх праяў самабытнасці кожнага народа.

Саюзная дзяржава, асноўнымі прыярытэтамі палітыкі якой з'яўляюцца захаванне агульных гістарычных каштоўнасцей, падтрымка і развіццё творчай актыўнасці і культурнага супрацоўніцтва народаў Беларусі і Расіі, з 1998 года ўдзельнічае ў падрыхтоўцы і правядзенні фестывалю, прымае долевы ўдзел у фінансаванні гэтай знакамітай падзеі.

Адзначаючы 20-ы юбілей фестывалю, з упэўненасцю можна сказаць, што гэты маштабны культуралагічны праект выйшаў далёка за межы саюзнай прасторы, атрымаў заслужанае міжнароднае прызнанне.

Упэўнены, фестываль "Славянскі базар у Віцебску" яшчэ неаднаразова пацвердзіць сваё права называцца трыбунай высокай духоўнасці, патрыятызму і эстэтычнага выхавання чалавека.

 Жадаю фестывалю творчага даўгалецця, а ўсім удзельнікам - натхнення, поспехаў і невычэрпнай энергіі, каб у поўнай ступені адчуць прыгажосць і маштаб гэтага свята мастацтваў.

 З павагай, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Павел Барадзін