Як зазначаюць упраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, новыя манеты маюць форму круга. Аверс: уверсе ў цэнтры - рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры манеты - лагатып "Славянскага базару", выкананы ў стылі дынамічнай дэкаратыўнашрыфтавой кампазіцыі; па крузе - надпісы: уверсе - "Рэспубліка Беларусь", унізе - намінал; злева - год чаканкі.
Рэверс: у цэнтры, на фоне панарамы горада з пазнавальнымі віцебскімі архітэктурнымі вобразамі, - стылізаваная рэльефная выява рукі, працягнутай да гледача далонню ўверх. На ёй з вежай "Духаўскі круглік" на заднім плане адлюстравана галоўная сцэна "Славянскага базару..." - Амфітэатр, за ёй - нотка-валошка з пялёсткамі, якія ператвараюцца ў птушак.