Мажорная нота, а не “мадэлі”

№ 27 (998) 02.07.2011 - 08.07.2011 г

“Абаронцам Айчыны” — так называецца выстаўка Студыі ваенных мастакоў, што працуе ў дзвюх залах Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Экспазіцыя прысвечана легендарнаму Подзвігу народа ў гады былых баёў на тэрыторыі Беларусі, жыццю сучаснай беларускай арміі і тых людзей, якія маюць непасрэднае дачыненне да абароны нашай зямлі.

/i/content/pi/cult/329/5992/9-5.jpgВыстаўка, складзеная з 50 твораў жывапісу і 17 натурных партызанскіх замалёвак С.Раманава (а ўсяго ў ёй удзельнічаюць 15 творцаў), - яскравы і багаты плён творчага шляху тых, для каго патрыятызм заўсёды быў не пустым гукам, а ўнутраным пачуццём шчырай адказнасці за лёс Радзімы.

У лепшых работах такіх жывапісцаў, як М.Апіёк, У.Уродніч, У.Гардзеенка, Л.Дударэнка, Г.Лойка, П.Данэлія, Г.Паплаўскі, М.С/i/content/pi/cult/329/5992/9-6.jpgавіцкі, адчуваецца імкненне аўтараў знайсці адпаведныя сродкі для адлюстравання гераічнага шляху нашай краіны, паказу велічы і прыгажосці яе людзей, салдат, палкаводцаў і проста радавых "рабочых вайны" ды іх слаўных нашчадкаў.

 Я не скажу, што ўсе творы ўвойдуць у "залаты фонд" нашай выяўленчай культуры. Некаторыя палотны, як вызначылі б прафесіяналы, /i/content/pi/cult/329/5992/9-7.jpg- не да канца "выпакутаваныя", з налётам нейкай халаднаватай зададзенасці.

Але гаворка зараз не пра гэта. У мастацтве, як вядома, прамых і роўных шляхоў не бывае. Гаворка - пра тое, што ўсе гэтыя творцы (а сярод іх - і народныя мастакі, і заслужаныя дзеячы мастацтва) з'яўляюцца духоўнымі носьбітамі той Праўды быцця, якая так патрэбна нам асабліва сёння, таму што незалежная Беларусь, гераічныя старонкі яе барацьбы, яе зямля, яе працаўнікі і абаронцы - нязменная іх тэма.

Колькі звязана з кожным творам хваляванняў, упартасці, імкнення пранікнуць у самую сутнасць вобраза, характару, жыцця тых, каго ўзяўся адлюстроўваць на палатне той або іншы жывапісец! І гэта ўсё для таго, каб глядач бачыў у мастацтве не толькі і не столькі "мадэлі" творцы, а яго самога, ягоны час - непаўторны, цудоўны, трагічны і гераічны, жывы, незабыўны. Таму палітра ў многіх усё ж больш мажорная, сакавітая. Гэта і не дзіва: яна адлюстроўвае радасць жыцця, якую прынесла тая Перамога 1945-га...