Акорды парада і Гімна 2

№ 27 (998) 02.07.2011 - 08.07.2011 г

Штогадовы традыцыйны Галоўнымі канцэртнымі пляцоўкамі сталіцы ў Дзень Незалежнасці стануць парк Перамогі і тэрыторыя ля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

/i/content/pi/cult/329/5983/2-3.jpg/i/content/pi/cult/329/5983/2-2.jpgНа апошняй свята будзе мець нетрадыцыйнае напаўненне, як падкрэсліла начальнік упраўлення культуры Мінскага гарвыканкама Віталіна Рудзікава. Першы блок канцэрта прадставіць дзіцячыя калектывы з рэгіёнаў краіны, а другім блокам стане выступленне Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору імя Г.Цітовіча.

 Па словах ваеннага каменданта Ваеннай камендатуры Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Анатоля Грыцава, парад у гонар Дня Незалежнасці краіны будзе складацца з трох блокаў: пешага строю, праезду баявой тэхнікі і пралёту баявой авіяцыі. А ў заключнай яго частцы будуць ісці зводная рота ганаровай варты і ваенны аркестр.

Канцэрт "Свет віншуе Беларусь" збярэ заўтра вечарам папулярных беларускіх і замежных артыстаў ля стэлы "Мінск - горадгерой". Сярод выканаўцаў - удзельнікі конкурсу "Еўрабачанне" з Малдовы і Эстоніі, пераможца аднаго з мінулых творчых спаборніцтваў - спявачка Руслана. Па традыцыі, пасля гала-канцэрта запланавана акцыя "Спяём Гімн разам!", а таксама феерверк з незвычайнымі эфектамі, якіх раней жыхары сталіцы не бачылі. Для яго правядзення закуплены новыя тыпы феерверачных вырабаў.