ВЕЧНА ЖЫВІ І КВІТНЕЙ, БЕЛАРУСЬ!

№ 27 (998) 02.07.2011 - 08.07.2011 г

3 ЛІПЕНЯ — ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (ДЗЕНЬ РЭСПУБЛІКІ)

 

Дарагія суайчыннікі! Сардэчна віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Традыцыйна трэцяга ліпеня мы аддаём даніну павагі доблесці і гераізму франтавікоў і працаўнікоў тылу, партызанаў і падпольшчыкаў, якія прынеслі свабоду беларускаму народу. Шануем бяспрыкладны подзвіг савецкага салдата, смуткуем аб мільёнах загінулых дзеля Вялікай Перамогі. Вечная ім слава! Спадчыннікі пераможцаў з пачуццём глыбокай адказнасці за лёс Радзімы працягваюць традыцыі старэйшых пакаленняў па захаванні і прымнажэнні іх заваёў, забеспячэнні міру і бяспекі, умацаванні суверэнітэту беларускай дзяржавы. За мінулыя дзесяцігоддзі адроджаная стваральнай працай народа незалежная Беларусь заняла годнае месца ў сусветнай супольнасці. Упэўнены, што дзякуючы згуртаванасці і працалюбству мы справімся з любымі перашкодамі на шляху да вызначанай мэты - далейшага росквіту роднай Беларусі. У гэты святочны дзень ад усёй душы жадаю вам нязменнай любові да Бацькаўшчыны, упэўненасці ва ўласных сілах і цудоўнай будучыні нашай краіны. Добрага вам здароўя, міру і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

 Аляксандр ЛУКАШЭНКА

3 ліпеня 2011 года