Золата, срэбра і “Карсар”

№ 26 (997) 25.06.2011 - 02.07.2011 г

Хор студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі быў уганараваны ў час фестываляў харавой музыкі ў Германіі.

 

Як паведамляюць у БДАМ, хор пад кіраўніцтвам дацэнта Інесы Бадзяка, пра поспехі якога "К" неаднойчы пісала, прыняў удзел у міжнародным фестывалі "Harmonie Festival" у Лімбургу і фестывалі вакальнай музыкі "Klangvocal" у Дортмундзе. На форумах хор атрымаў тры залатыя дыпломы і адзін сярэбраны ў намінацыях "Маладзёжныя хоры", "Камерныя жаночыя хоры", "Змяшаныя хоры", "Джазавы вакал і іншыя жанры" (ансамблевае выступленне).

На фестывалі ж вакальнай музыкі "Klangvocal" у Дортмундзе хор БДАМ удзельнічаў у запісе оперы Джузэпэ Вердзі "Карсар" на найбуйнейшай у Еўропе студыі разам са знакамітымі выканаўцамі Марыяй Гулегінай, Себасцьянам Катана, Аленай Мазук ды іншымі.