Творы вядомых беларускіх мастакоў і скульптараў, прадстаўленыя ў экспазіцыі, - гэта пазіцыя творцаў сённяшняга дня, жаданне аўтараў данесці тое, што перажыло старэйшае пакаленне і не выкрэсліла з народнай памяці. Гэта ўдзячнасць усім, хто прынёс нам Вялікую Перамогу, і ўсім, хто годна працягвае воінскія традыцыі, забяспечвае сёння самае галоўнае- мір на нашай зямлі. Гэта адчуванне гонару за мужных абаронцаў Радзімы!
Вобразнае ўвасабленне воінскага подзвігу ў сюжэтна-тэматычных карцінах і партрэтах, тэма сучаснасці ў работах розных жанраў, прысвечаных працы, духоўнаму свету воіна нашых дзён, сведчыць: героікапатрыятычная тэма плённа распрацоўваецца айчыннымі творцамі, сярод якіх- народныя мастакі Беларусі Георгій Паплаўскі і Іван Міско, заслужаныя дзеячы мастацтваў Мікалай Апіёк, Леанід Дударэнка, Уладзімір Церабун, Уладзімір Уродніч, мастакі Уладзімір Гардзеенка і Георгій Лойка...
Матэрыял пра выстаўку - у наступным нумары.