Выстаўка арганізавана ў межах супрацоўніцтва Гродзенскай выставачнай залы і Дзяржаўнай галерэі мастацтваў у Сопаце. На ўрачыстым адкрыцці экспазіцыі прысутнічалі старшыня Гродзенскага гарвыканкама Барыс Казялкоў, а таксама дэлегацыя мэрыі польскага горада. Малады мастак займаецца графікай, плакатам, кніжнай ілюстрацыяй. А гродзенцы мелі магчымасць убачыць ягоны жывапіс.
Пляжы з блакітам вады і неба, рэтрааўтамабілі, яхты і самалёты, беласнежны раяль і сонечныя тэрасы - дадзеныя атрыбуты ствараюць атмасферу прыморскага горада, а ў цэнтры яго - вобраз жанчыны. Аўтар у час вернісажу сказаў аб тым, што паспрабаваў прывесці ў Гродна крыху мора і натхнення са сваёй радзімы.
Дар'я ЧАРКЕС
Гродна