Усяго ў "Залатым Віцязі" прымуць удзел 250 стужак кінематаграфістаў з 25 краін. Сярод ігравых работ за перамогу паспаборнічаюць дзве карціны "Беларусьфільма" - "Брэсцкая крэпасць" Аляксандра Котта і "На раздарожжы" Віталя Дудзіна. У конкурсе стужак для дзяцей краіну прадставіць "Рыжык у Залюстэраччы" Алены Туравай, а сярод дакуменальных работ - "Знак лёсу" Сяргея Кацьера, "Інакіня" ды "Маляваны рай" Галіны Адамовіч, "Паходня вайны" Міхаіла Жданоўскага, "Андрэй" Віктара Аслюка, "Космас Андрэя Гойкі" Віталя Любецкага.
Сярод анімацыйных твораў Беларусь прэзентуе "Лісу і Жураўля" ды "Рыбку па імені Нельга". У раздзеле дэбютаў - стужкі "Дарослыя гульні маленькага хлопчыка" Наталлі Ліпатавай і "Той, які не адносіцца" Аляксея Казлоўскага.
У пазаконкурснай праграме "Рэлігія і ХХІ стагоддзе" госці форуму пабачаць карціны "Лямпа не гасне" Максіма Міхальцава і фільм "Пасха на Лысай гары", зняты манашкай Іааннай.