Як мы паведамлялі ўжо, у маскоўскім форуме ад нашай краіны прынялі ўдзел Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, Віцебскі абласны краязнаўчы музей.
У рамках фестывалю было праведзена шэсць конкурсаў, два з якіх былі арганізаваны для музеяў краін СНД. Праект "Масонская калекцыя са збору Вацлава Федаровіча" Віцебскага абласнога краязнаўчага музея стаў пераможцам у конкурсе праектаў маладых музейных спецыялістаў краін СНД "Узмацненне престыжу музейнай прафесіі".
А ў фінал міжнароднага конкурсу музеяў краін СНД "Прастора культуры - прастора даверу" выйшаў Беларускі дзяржаўны музей Вялікай Айчыннай вайны, атрымаўшы ў выніку Другую прэмію.