Да таго ж, да сёлетняга святкавання 910годдзя з дня нараджэння беларускай святой супрацоўнікі навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі стварылі адмысловы бібліяграфічны спіс - тэматычны дадатак да штомесячнага бібліяграфічнага выдання "Новыя кнігі: па старонках беларускага друку".
У прыватнасці, першы раздзел дадатку - "Як прамень сонечны" - прадстаўляе пашыраную даведку пра жыццё і дзейнасць славутай палачанкі. Як вядома, пра жыццёвы шлях святой амаль не захавалася дакументальных звестак, а асноўнай крыніцай з'яўляецца агіяграфічнае "Жыціе Ефрасінні Полацкай..." - унікальны помнік літаратуры, гісторыі і культуры сярэднявечнай Беларусі.
Менавіта таму ў другім раздзеле дадатку прапанаваны звесткі пра дакументы, у якіх зроблены аналіз гэтага твора як гістарычнай крыніцы. У сваю чаргу, трэці раздзел бібліяграфічнага спіса - "Каб памяць пра Асветніцу жыла" - уключае інфармацыю пра кнігі і артыкулы (больш за 50 бібліяграфічных запісаў). У іх апавядаецца пра жыццё і дзейнасць святой.
Тым часам
Першы ў Беларусі храм у імя Святога Феадосія Чарнігаўскага з'явіцца ў Беларусі. Царква будуецца па блаславенні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе
Беларусі ў вёсцы Пятрышкі, што непадалёк ад сталіцы.
Падмурак будынка ўжо закладзены, а таму пры падтрымцы неабыякавых людзей узвядзенне сцен плануецца распачаць ужо ў сярэдзіне чэрвеня. Пры гэ
тым кожны ахвотны зможа ўнесці свой пасільны ўклад ва ўзвядзенне храма.
Згодна з праектам, царква будзе мець пяць купалаў - адзін вялікі і чатыры маленькія. У адпаведнасці з праектам, звонку царкоўны будынак абкладуць цэглай, а яго ўнутранай аздобай стануць фрэскі.
Як паведаміў настаяцель прыхода а
йцец Георгій, адметнымі рысамі Феадосія Чарнігаўскага былі міралюбнасць і спагада. Свяціцель скончыў духоўную школу ў Кіеве і быў пастрыжаны ў манахі. З часам стаў ігуменам Корсунскага манастыра, а затым - настаяцелем Кіеўскай Выдубіцкай абіцелі. Ён вядомы і тым, што аднаўляў манастырскія будынкі і храмы. Акрамя гэтага, святы быў добра знаёмы з царкоўнымі спевамі. Невыпадкова, дзякуючы яго намаганням, пры манастыры з'явіўся выдатны хор.
На здымку: фундамент будучага храма.