Пралог і “Арт-лінія”

№ 23 (994) 04.06.2011 - 11.06.2011 г

У апошні дзень вясны галерэя “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыла IV Міжнародную выстаўку графікі “Арт-лінія”.

 

 Сёлета побач з сучаснай графікай прадстаўлена і рэтрапраграма ў галерэі "Атрыум" - рэпрадукцыі французскіх майстроў канца ХІХ - пачатку ХХ стст. Ганаровы госць сёлета - народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Арлен Кашкурэвіч.

А тым часам у галерэі "Панарама" НББ працуе выстаўка графікі студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у рамках "Арт-лініі". У экспазіцыі прадстаўлена каля сарака дыпломных і курсавых твораў студэнтаў і выпускнікоў кафедры графікі за апошнія дзесяць гадоў. Сярод аўтараў - як ужо вядомыя маладыя мастакі, так і тыя, хто толькі пачынае свой шлях: Л.Абрамава, Ф.Басалыга, А.Зінкевіч, Ю.Мацура, З.Піскун, Т.Шэлест...