Фармат для фактаў

№ 23 (994) 04.06.2011 - 11.06.2011 г

Напрыканцы мая адбылася прэзентацыя двух энцыклапедычных фаліянтаў —“Беларускае замежжа” і “Ваенная энцыклапедыя Беларусі.

 

Аўтар-складальнік "Беларускага замежжа" Наталля Голубева - кандыдат гістарычных навук, намеснік начальніка ўпраўлення сацыяльнакультурнай сферы апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Яна паведаміла "К", што "Беларускае замежжа" падрыхтавана сумесна з Нацыянальным гістарычным архівам і Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі.

 Наталля Голубева пераканана: кніга- першая спроба ў нашай краіне прааналізаваць гісторыю беларускага замежжа. У аснове выдання- гістарычныя факты і дакументы. А галоўны акцэнт зроблены на гісторыю фарміравання беларускіх дыяспар у пэўных краінах свету, кантынентах.

Дарэчы, адной з беларускіх суполак - Іркуцкаму таварыству беларускай культуры імя Я.Д. Чэрскага - 31 мая споўнілася 15 гадоў. З гэтай нагоды сёння распачынаецца VІІ Абласны фестываль-конкурс "Гучы, гоман беларускі!".