Тры фільмы

№ 23 (994) 04.06.2011 - 11.06.2011 г

На гэтым тыдні ў павільёне Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” адбываліся здымкі драмы “Адзінокі востраў”. Пра гэта паведамілі карэспандэнту “К” у прэс-службе ўстановы.

 

Фільм з'яўляецца сумесным праектам Беларусі, Латвіі і Эстоніі. Здымкі на тэрыторыі нашай краіны адбываліся цягам трох дзён чэрвеня, і цяпер здымачная група працягвае працу ў Прыбалтыцы. Рэжысёрам стужкі з'яўляецца Пэтэр Сім.

У гэты ж час у вытворчасці знаходзіцца чатырохсерыйны тэлевізійны фільм "Снайпер-2. Тунгус" рэжысёра Алега Фясенкі. Жанр яго - ваенны баявік. Адбываецца праца і яшчэ над адным тэлефільмам: гэта "Сеткавая пагроза", якая з'яўляецца працягам серыяла "Ілюзія палявання", што меў глядацкі поспех.