Як распавёў "К" намеснік начальніка ўпраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Шышкін, чакаецца, што ў мерапрыемстве возьмуць удзел прыкладна 30 зборных каманд шэрагу рэспубліканскіх арганізацый, упраўленняў культуры абласцей і горада Мінска.
Спаборніцтвы пройдуць на спартыўных пляцоўках Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Мінскага музычнага вучылішча імя М.І.Глінкі, Нацыянальнай бібліятэкі і спартыўнааздараўленчай базы ФПБ "Алімпіец". "Культурныя" спартсмены будуць весці змаганне ў сямі дысцыплінах: міні-футболе, валейболе, настольным тэнісе, дартсе, гіравым спорце, лёгкаатлетычным кросе і перацягванні каната.
Па словах Уладзіміра Шышкіна, урачыстае адкрыццё свята адбудзецца 11 чэрвеня а 10-й гадзіне ў "Алімпійцы". А ў культурнай яго праграме возьмуць удзел вядомыя калектывы народнай творчасці і выканаўцы з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў ды некаторыя іншыя.