Бібліятэкі ў рангу лідараў

№ 23 (994) 04.06.2011 - 11.06.2011 г

Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь падпісаны загад аб выніках ХІХ Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры”.

 

У намінацыі "За значны уклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем" Першую прэмію атрымалі: дзіцячая бібліятэка № 4 Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк г. Мінска (загадчык - Бусел Л.С.) - 1 500 000 руб.; Семежаўская СБ сеткі публічных бібліятэк Капыльскага раёна Мінскай вобласці (загадчык - Пілат Н.А.) - 1 500 000 руб. Другая прэмія - у Рэчыцкай гарадской дзіцячай бібліятэкі імя А.П. Гайдара Гомельскай вобласці (загадчык- Канцавая Г.У.) - 1 250 000 руб. і Лапаціцкай СБ сеткі публічных бібліятэк Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці (загадчык - Шамалава Н.А.) - 1 250 000 руб. Трэцяй прэміяй адзначаны дзіцячая бібліятэка № 6 імя М.Астроўскага Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Бабруйска Магілёўскай вобласці (загадчык - Хархалёва В.В.)- 1 000 000 руб. ды Мяжанская СБ сеткі публічных бібліятэк Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці (бібліятэкар - Бялюн Л.П.) - 1 000 000 руб.

А ў намінацыі "За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы" Першую прэмію ўзяла Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна (дырэктар - Сарокіна I. У.) - 1 500 000 руб.; другую - Слуцкая гарадская дзіцячая бібліятэка-філіял №3 Мінскай вобласці (загадчык - Шахновіч Г.М.) - 1 250 000 руб.; трэцюю - Лідская ЦРБ імя Янкі Купалы Гродзенскай вобласці (дырэктар - Шабаліна Г.А.) - 1 000 000 руб.

Вызначаны пераможцы і ў намінацыі "За пошукавую і даследчую працу". Першую прэмію атрымалі Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага (дырэктар - Мальцава Л. В.) - 1 500 000 руб. і Гарадзецкая СБ сеткі публічных бібліятэк Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці (бібліятэкар - Алейнікава В.В.) - 1 500 000 руб. Другая прэмія - у Баранавіцкай ЦРБ Брэсцкай вобласці (загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі- Томарава І.П.) - 1 250 000 руб., а таксама ў Руднямарымонаўскай СБ сеткі публічных бібліятэк Гомельскага раёна Гомельскай вобласці (бібліятэкар - Бандарэнка Т.П.) - 1 250 000 руб. Яшчэ дзве ўстановы атрымалі Трэцюю прэмію. Гаворка - пра Ельскую ЦРБ Гомельскай вобласці (дырэктар- Суткаленка Н.А.) - 1 000 000 руб. і Нацкую СБ сеткі публічных бібліятэк Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці (бібліятэкар - Бярцэвіч Л.Я.) - 1 000 000 руб.

Заахвочвальныя прэміі ў памеры 500 000 руб. прысуджаны наступным установам: Маларыцкай ЦРБ Брэсцкай вобласці (загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу - Кучына Г.У.), Віцебскай ЦГБ імя М.Горкага Віцебскай вобласці (вядучы бібліятэкар аддзела бібліятэчнай рэкламы і маркетынгу - Каржыцкая С.А.), Белагурнаўскай СБ сеткі публічных бібліятэк Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці (бібліятэкар - Статкоўская К.М.), Клічаўскай ЦРБ Магілёўскай вобласці (дырэктар - Фісько І.У.), Нясвіжскай ЦРБ Мінскай вобласці (галоўны бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі- Шчарбакова В.В.), Мар'інагорскай гарбібліятэцы сеткі публічных бібліятэк Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці (загадчык - Свірыдзенка Т.Д.), Уздзенскай ЦРБ імя П.Труса Мінскай вобласці (дырэктар - Драчан А.В.), Смалявіцкай ЦРБ імя М.Багдановіча Мінскай вобласці (метадыст- Сёмуха Н.М.), Чурлёнскай СБ сеткі публічных бібліятэк Вілейскага раёна Мінскай вобласці (бібліятэкар - Карыба З.І.), бібліятэцы-музею народнай творчасці і побыту в. Леванова Барысаўскага раёна Мінскай вобласці (бібліятэкар- Несцяровіч М.М.).

У загадзе Міністэрствам культуры таксама адзначаецца актыўны ўдзел у конкурсе публічных бібліятэк упраўленняў культуры Мінскага, Гродзенскага, Магілёўскага аблвыканкамаў.