Лаканічны вобраз Памяці

№ 23 (994) 04.06.2011 - 11.06.2011 г

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт абвяшчае конкурс на стварэнне памятнага знака ахвярам тэракта на станцыі метро “Кастрычніцкая” 11 красавіка.

 

 Як паведамляе ўпраўленне культуры Мінгарвыканкама, плануецца, што памятны знак з'явіцца на ўваходзе ў падземны пешаходны пераход з боку будынка па праспекце Незалежнасці на ўчастку вонкавай сцяны другога плана, за аркадай галоўнага фасада. Паводле задумы, змест і вобразнае рашэнне твора павінны ў лаканічнай форме адлюстраваць трагічнасць факта гібелі нявінных людзей у выніку тэракта. Ужо цяпер, з 1 па 15 чэрвеня, адбываецца прыём заявак на ўдзел у конкурсе. Варыянты работ прымаюцца да 30 верасня на графічных планшэтах 0,6х0,8 м з візуалізацыяй праекта, тлумачальнай запіскай і, пры магчымасці, аб'ёмным макетам. Прадстаўленыя матэрыялы будуць разглядацца членамі журы на чале з першым намеснікам старшыні Мінгарвыканкама Ігарам Васільевым. У склад журы ўвайшлі таксама прадстаўнікі Мінгарвыканкама, Міністэрства культуры краіны, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускага саюза мастакоў, дзеячы культуры і мастацтва, архітэктары.

Наш кар.