Паважаныя супрацоўнікі музеяў!

№ 21 (992) 21.05.2011 - 27.05.2011 г

18 мая музейныя работнікі ўсяго свету адзначаюць прафесійнае свята. Гэта дзень прызнання працы ўсіх музейных супрацоўнікаў, даследчыкаў гісторыі і помнікаў культуры, рэстаўратараў, стваральнікаў экспазіцый, экскурсаводаў, захавальнікаў калекцый, наглядчыкаў.

 

Ганарыцца і берагчы культурную спадчыну - прынцып прафесійнага абавязку кожнага музейнага работніка.

Супрацоўнікі музеяў знаходзяцца ў пастаянным творчым пошуку, асвойваючы новыя метады прафесійнай дзейнасці і формы працы з наведвальнікамі, паспяхова вырашаючы задачы, якія ставіць жыццё.

Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды прафесійнага свята! Ваша шматгадовая праца заслугоўвае глыбокай павагі і высокай ацэнкі, служыць выдатным прыкладам любові да сваёй прафесіі былым і сённяшнім пакаленням!

 Шчасця і радасці вам, аптымізму, здароўя і дабрабыту!

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел ЛАТУШКА