У нас і ў свеце У нас і ў свеце

№ 21 (992) 21.05.2011 - 27.05.2011 г

Сусветны дзень культурнай разнастайнасці для дыялога і развіцця адзначаецца сёння.

 

Нацыянальная бібліятэка прапануе наведаць тэматычную выстаўку "Усе розныя, усе ўнікальныя", прысвечаную даце.

У гэтай экспазіцыі - каля сотні дакументаў: даследаванні міжкультурнага ўзаемадзеяння і ўзаемнага ўплыву культур народаў усіх кантынентаў, кнігі аб праблемах этнакультурных кантактаў, дыялогу культур, нацыянальна-культурнай і этнаграфічнай спецыфіцы.

Міжнародны дзень культурнай разнастайнасці для дыялога і развіцця быў абвешчаны па ініцыятыве UNESCO 21 мая 2003 года. У аснове яго ляжыць неабходнасць праяў талерантнасці і павагі да культурнай разнастайнасці народаў, міжкультурны дыялог. Гэта з'яўляецца актуальнай задачай для ўсёй планеты, як сведчыць Дэкларацыя, прынятая на XXXI Генеральнай канферэнцыі UNESCO.