“Паміж небам і…” у Гродне

№ 20 (991) 14.05.2011 - 20.05.2011 г

У Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі працуе некалькі цікавых выставачных праектаў. Адзін з іх— “Паміж небам і зямлёй. Свет анёлаў у мастацтве”— распавядае пра ўнікальныя артэфакты беларускай культуры.

/i/content/pi/cult/322/5780/14-3.jpgІдэя выстаўкі нарадзілася яшчэ напрыканцы мінулага стагоддзя, але ажыццявілася толькі сёння, паколькі многія прадметы даўніны патрабавалі рэстаўрацыі. У выніку працы спецыялістаў сёння ў музейнай зале выстаўлены рарытэтныя выданні Бібліі, нямецкія і італьянскія гравюры, абразы, створаныя беларускімі і рускімі мастакамі ў XVII- XIX cтст.

Асаблівую цікавасць выклікаюць драўляныя скульптуры анёлаў, вырабленыя невядомымі беларускімі майстрамі ў XVIII ст.

Да таго ж, скульптуры, часткова пакрытыя пазалотай, маюць непасрэднае дачыненне да эпохі беларускага барока. Унікальным таксама можна назваць і абраз Маці Божай Бялыніцкай, напісаны ў XVIII ст., які дагэтуль шануецца як праваслаўнымі, так і каталікамі.

Дар'я ЧАРКЕС

Гродна