Ідэя выстаўкі нарадзілася яшчэ напрыканцы мінулага стагоддзя, але ажыццявілася толькі сёння, паколькі многія прадметы даўніны патрабавалі рэстаўрацыі. У выніку працы спецыялістаў сёння ў музейнай зале выстаўлены рарытэтныя выданні Бібліі, нямецкія і італьянскія гравюры, абразы, створаныя беларускімі і рускімі мастакамі ў XVII- XIX cтст.
Асаблівую цікавасць выклікаюць драўляныя скульптуры анёлаў, вырабленыя невядомымі беларускімі майстрамі ў XVIII ст.
Да таго ж, скульптуры, часткова пакрытыя пазалотай, маюць непасрэднае дачыненне да эпохі беларускага барока. Унікальным таксама можна назваць і абраз Маці Божай Бялыніцкай, напісаны ў XVIII ст., які дагэтуль шануецца як праваслаўнымі, так і каталікамі.
Дар'я ЧАРКЕС
Гродна