Работы майстра на радзіме

№ 20 (991) 14.05.2011 - 20.05.2011 г

Рагачоў: чытанні і эксклюзівы

У Рагачове прайшлі Першыя Міжнародныя Капланаўскія чытанні "Вяртанне Майстра". Прысвечаны яны аднаму з лепшых графікаў ХХ стагоддзя, мастаку з сусветным імем Анатолю Каплану.

Калекцыянер Ісак Кушнір перадаў мясцоваму музею серыю графічных работ Анатоля Каплана.

 Першыя Міжнародныя Капланаўскія чытанні адкрыў старшыня Рагачоўскага райвыканкама Віктар Банчук. З цікавымі паведамленнямі выступілі дырэктар Рагачоўскага музея народнай славы Міхась Ларычкаў, загадчык аддзела малюнка і акварэлі XVII- XX стст. Дзяржаўнага рускага музея (Санкт-Пецярбург) Наталля Козырава, дырэктар Цэнтра "Пецярбургская іудаіка" Валерый Дымшыц, мастацтвазнаўца з горада на Няве Ірына Мамонава, дырэктар Музея Марка Шагала ў Віцебску Людміла Хмяльніцкая. Актыўны ўдзел у мерапрыемствах прынялі загадчык аддзела рускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Аляксей Хорак, генеральны дырэктар Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Алег Рыжкоў, рагачоўскія гісторыкі і краязнаўцы Аляксандр Лейкін і Уладзімір Паладзенка.

Міхась КАВАЛЁЎ