Казка і золата

№ 20 (991) 14.05.2011 - 20.05.2011 г

“Жыць — летуценіць” — пад такой рамантычнай назвай у галерэі “Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі працуе выстаўка графікі выдатнай кіеўскай мастачкі Галіны Бадзяковай.

/i/content/pi/cult/322/5764/7-6.jpgГаліна Аляксандраўна, член Саюза мастакоў Украіны, спачатку прайшла навучанне ў Бранскім мастацкім вучылішчы, а ў 1991 годзе паспяхова скончыла Кіеўскі дзяржаўны мастацкі інстытут па спецыяльнасці "станковая графіка".

Бадзякова - прызнаны майстар афорту, які прыцягвае яе сваім элементам неспадзяванасці і магчымасцю эксперыменту. Менавіта таму яна так улюбёная ў тэхніку каляровага афорту, што дазваляе ў адным і тым жа сюжэце заўсёды знаходзіць новыя адценні настрою праз розныя нюансіроўкі колеру. Не забываецца мастачка ў сваёй творчасці і на іншыя тэхнікі - літаграфію, ксіл/i/content/pi/cult/322/5764/7-5.jpgаграфію, кніжную і камп'ютарную графіку, гравюру. Шмат работ яна выконвае і ў тэхніцы манатыпіі.

Трэба засведчыць, што Бадзякова - майстар, якому падабаюцца розныя віды мастацтва і рамяства: яна займаецца кніжнай ілюстрацыяй, роспісам па дрэве, стварае эскізы вітражоў, лагатыпы, экслібрысы, габелены, насценныя роспісы, ляўкасы і многае іншае. Аб ёй шмат пішуць, здымаюць тэлефільмы, яна часта выстаўляецца ў розных краінах, удзельнічае ў міжнародных конкурсах і атрымлівае дыпломы.

Выстаўка "Жыць - летуценіць" аднолькава цікавая для маленькіх і дарослых, для аматараў і аналітыкаў-знаўцаў.

Ул. інф.