Спадчына ў ракурсе

№ 20 (991) 14.05.2011 - 20.05.2011 г

19 — 21 мая ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца Кансультатыўная сустрэча экспертаў і трэнінг UNESCO для краін кластара Бюро Міжнароднай арганізацыі ў Маскве.

/i/content/pi/cult/322/5754/2-2.jpgМерапрыемства праходзіць у рамках Міжнароднай канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Сустрэча арганізуецца Міністэрствам культуры краіны, Нацыянальнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па справах UNESCO і Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У мерапрыемстве прымуць удзел прыкладна 40 прадстаўнікоў з нашай краіны, Азербайджана, Арменіі, Рэспублікі Малдова і Расіі.

Па словах дырэктара Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Аляксандра Лакоткі, рэгіянальная кансультатыўная сустрэча экспертаў прысвечана стварэнню нацыянальных пералікаў (інвентароў) нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якія ёсць на тэрыторыі краін- удзельніц Міжнароднай канвенцыі. Прадстаўнікі дзяржаў Садружнасці абмяняюцца вопытам у гэтай сферы, пра міжнародны вопыт распавядзе кансультант-эксперт UNESCO доктар Рыкс Смітс, які доўгі час узначальваў Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

 - Такая сустрэча адбываецца на прасторы СНД ужо другі раз, - зазначыў Аляксандр Лакотка, - і гэты знакавы міжнародны форум будзе садзейнічаць актывізацыі ўзаемакарысных сувязей Беларусі з краінамі Садружнасці ў сферы культурнага развіцця, а таксама дазволіць падрыхтаваць шматлікія сумесныя праекты.

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"