Пяты раз у Чачэрску

№ 20 (991) 14.05.2011 - 20.05.2011 г

14 мая пяты раз адбудзецца Свята беларускай музыкі ў старажытным Чачэрску.

/i/content/pi/cult/322/5746/3-4.jpg

Гэты надзвычай цікавы культурна-асветніцкі праект, натхняльнікам і стваральнікам якога з'яўляецца народны артыст Беларусі, прафесар Міхаіл Фінберг, ладзіцца Нацыянальным акадэмічным канцэртным аркестрам Беларусі сумесна з Гомельскім аблвыканкамам, Чачэрскім райвыканкамам, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Чачэршчына пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, таму ў год 25-й гадавіны трагедыі акцыя Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі набывае асаблівае значэнне.

У Чачэрску акцыя з'яднае не толькі музычныя, але і сацыяльна значныя падзеі. Гэта перш за ўсё - сустрэчы з гараджанамі. Таксама ладзяцца выстаўкі народных майстроў і, канешне ж, уласна музычныя імпрэзы, якія яднаюць творчасць беларускіх кампазітараў у розных жанрах. Класічныя жанры сёлета прадстаўлены музыкай выданага беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Дзмітрыя Лукаса, чыё жыццё было цесна звязана з Гомельскім краем.

Як паведамілі "К" у аркестры, галоўнай падзеяй фестывалю стане канцэрт "Выбітныя постаці беларускага нацыянальнага музычнага мастацтва. Кампазітар Дзмітрый Лукас". Музычныя творы прагучаць у выкананні калектываў Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам вядомых навукоўцаў, таленавітых музыкантаў. Своеасаблівым дыялогам паміж музыкантамі і слухачамі будзе канцэртная праграма "Размова аб беларускім музычным мастацтве".

А завершыцца Свята беларускай музыкі вялікім гала-канцэртам сучаснай эстраднай песні, у якім выступяць лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, вядомыя салісты славутага аркестра.

На здымку: Міхаіл Фінберг.