Прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі 2011 года ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці

№ 20 (991) 14.05.2011 - 20.05.2011 г

28 красавіка 2011 г. Прэзідыум Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прысудзіў прэміі 2011 года ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці з наданнем звання лаўрэата, уручэннем Ганаровага знака, дыплома і грашовай узнагароды:

/i/content/pi/cult/322/5745/3-3.jpg

 

I. За творы прозы, паэзіі і драматургіі (адна прэмія): Ткачову Васілю Юр'евічу, пісьменніку, - за кнігу "Снукер", апублікаваную ў 2009 годзе.

II. За музычныя творы, канцэртна-выканальніцкую дзейнасць (адна прэмія): Елісеенкаву Алегу Мікалаевічу, кампазітару, дацэнту ўстановы адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў", - за песні апошніх гадоў на вершы беларускіх паэтаў (2007 - 2010 гг.).

III. За работы ў галіне тэатральнага мастацтва і кінамастацтва (адна прэмія): Анісенку Валерыю Данілавічу (рэжысёру-пастаноўшчыку), Шуста Марыне Аляксандраўне (мастаку-пастаноўшчыку), Сігаву Ігару Аляксеевічу (артысту - выканаўцу галоўнай ролі) і Сідаркевіч Людміле Аляксандраўне (артыстцы - выканаўцы галоўнай ролі) - за стварэнне спектакля "Каласы пад сярпом тваім" па рамане У.Караткевіча ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі (2008 г.).

IV. За творы жывапісу, скульптуры, графікі і прыкладнога мастацтва (адна прэмія): Дамараду Сямёну Уладзіміравічу, мастаку-жывапісцу, мастаку мастацкага ўнітарнага прадпрыемства "Мастацкі камбінат", - за стварэнне серыі пейзажаў "Зямля беларуская" (2007 - 2009 гг.).

V. За актыўную работу па развіцці народнага мастацтва і аматарскай творчасці працоўных (адна прэмія): Кіруту Уладзіміру Іванавічу - дырэктару культурна-забаўляльнага рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства "Культсэрвіс" Мінскага трактарнага завода.

VI. За выдатныя дасягненні аматарскіх калектываў мастацкай творчасці (адна прэмія): народнаму хору ветэранаў працы "Славянскі сувенір" Рэспубліканскага палаца культуры ветэранаў, г. Мінск (хормайстар - Кузьміна Вольга Пятроўна). VII. У галіне журналістыкі (дзве прэміі): Крэпаку Барысу Аляксеевічу, рэдактару аддзела газеты "Культура", - за распрацоўку канцэпцыі і падрыхтоўку матэрыялаў рубрыкі "Вяртанне імёнаў" і матэрыялы, прысвечаныя 65-годдзю Вялікай Перамогі, апублікаваныя ў газеце "Культура" ў 2010 годзе; Міцюшнікаву Рыгору Мікалаевічу, загадчыку аддзела інфармацыйных і грамадска-палітычных праграм галоўнай дырэкцыі вяшчання на замежныя краіны Беларускага радыё (радыёстанцыя "Беларусь") Нацыянальнай дзяржаўнай телерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь - за цыкл праграм "Сацыяльнае партнёрства" на радыёстанцыі "Беларусь" (2008 - 2010 гг.).

Грашовая ўзнагарода лаўрэатам індывідуальных прэмій Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі 2011 года ўстаноўлена ў памеры 2 600 000 рублёў кожнаму, калектыўная прэмія за работы ў галіне тэатральнага мастацтва і кінамастацтва аўтарскаму калектыву (В.Д. Анісенка, М.А. Шуста, І.А. Сігоў, Л.А. Сідаркевіч) - у памеры 1 400 000 рублёў кожнаму, а калектыўная прэмія за выдатныя дасягненні аматарскіх калектываў мастацкай творчасці складае 5 600 000 рублёў.