18 МАЯ — МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ МУЗЕЯЎ

№ 20 (991) 14.05.2011 - 20.05.2011 г

“...Я ПАВЯДУ ЦЯБЕ Ў МУЗЕЙ”

Моцарт у скансене

У спякотныя дзянькі так і карціць выбрацца з тлумнага горада. Лепшага месца для

сямейнага адпачынку за Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, бадай, і не прыдумаеш./i/content/pi/cult/322/5744/3-1.jpg

/i/content/pi/cult/322/5744/3-2.jpg

Ноч музеяў пройдзе ў скансене

ў "дзённым" фармаце: усё ж даецца ў знакі тое, што ўстанова знаходзіцца за межамі 

сталіцы. Але неўзабаве адкрыты для ўсіх новых форм дзейнасці музей пойдзе на чарговы эксперымент. 10 чэрвеня там адбудзецца "Чароўная ноч класікі". Удзел у імпрэзе, якая распачнецца а 10-й вечара, возьмуць салісты трох тэатраў: Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларуси, Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра Расіі (Масква), Марыінскага тэатра (Санкт-Пецярбург). У антуражы беларускіх хат прагучаць найлепшыя здабыткі сусветнай оперы: творы Ж.Бізэ, Дж.Вердзі, В.-А. Моцарта, Дж.Пучыні...

На здымках: юныя наведвальнікі музея;

у скансене - сезон буслоў.