Мінск на шкле і на плёнцы

№ 19 (990) 07.05.2011 - 13.05.2011 г

У першыя гады пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх акупантаў Мінск уяўляў з сябе вялікую будоўлю. Яскравым доказам гэтаму з’яўляюцца ўнікальныя фотаздымкі, у тым ліку мастака-кераміста, першага дырэктара Дзяржаўнай Карціннай галерэі (сучаснага Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі) Мікалая Міхалапа. Сёння некаторыя з іх упершыню экспануюцца ў сценах НММ.

/i/content/pi/cult/321/5743/14-4.jpg

 На выстаўцы прадстаўлена каля 70 фотаздымкаў 1945 -/i/content/pi/cult/321/5743/14-5.jpg 1956 гадоў з выявамі пасляваеннага Мінска і тых гарадоў, куды Міхалап ездзіў у экспедыцыі па заданні Саюза архітэктараў.

 Як адзначае праўнучка мастака, кандыдат гістарычных навук Настасся Скеп'ян, зварот да такога жанру мастацтва быў для творцы невыпадковы. Яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны ў сям'і Міхалапаў захапляліся фотаздымкамі, але з даваенных фота, што рабіліся на шкляных пласцінах, захаваліся толькі здымкі сямейнага жыцця і выявы некалькіх твораў выяўленчага мастацтва.

Пасля вяртання ў вызвалены Мінск у 1944-м Мікалай Міхалап імкнуўся зафіксаваць відарысы напаўразбуранага горада, а таксама непасрэдна сам працэс аднаўлення беларускай сталіцы з руін.

Вялікую цікавасць выклікаюць не толькі панарамныя фота Мінска, але і каштоўныя здымкі элементаў гарадской забудовы ды архітэктурныя дэталі- балконы, фрагменты асобных дамоў.

 Дапаўняюць экспазіцыю керамічныя творы Мікалая Міхалапа, створаныя як на пачатку ХХ ст., так і ў пасляваенны перыяд, якія адлюстроўваюць шматгранны талент мастака.

На здымках Мікалая Міхалапа 1945 г.: зняцце грунту на вуліцах Мінска; каля Кафедральнага сабора.  

 

Аўтар: Канстанцін АНТАНОВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"