Фестываль, які “патрапіў” у залу

№ 19 (990) 07.05.2011 - 13.05.2011 г

Класічныя сцяжыны да акадэмічнага статуса

Вясновым апафеозам не толькі для гамяльчан, але і для гасцей утульнага і прывабнага горада над Сожам у рамках акцыі "Гомель - Культурная сталіца Беларусі і СНД" стане Міжнародны тэатральны фестываль "Славянскія тэатральныя сустрэчы", які пройдзе з 12 па 17 мая. Гэты ўнікальны фэст, што ўжо не адно дзесяцігоддзе збірае пад сваім крылом калектывы з Беларусі, Расіі, Украіны ды іншых краін-сябровак, і сёлета абяцае прыхільнікам тэатральнага мастацтва нямала сюрпрызаў і прыемных сустрэч як з пачынальнікамі фэсту - Гомельскім, Бранскім і Чарнігаўскім тэатрамі, - так і з іншымі калектывамі, якія цягам гэтага тыдня будуць радаваць сваімі спектаклямі.