Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас са святам - Днём Перамогі. Гэтая дата навечна ўпісана ў гісторыю нашай краіны. У гераічным летапісе Беларусі не было бітвы больш жорсткай, чым Вялікая Айчынная вайна. Не было подзвігу больш значнага, чым подзвіг савецкага салдата, які абараніў Радзіму ад ворага, выратаваў свет ад нацызму. Беларускі народ, як ніхто іншы, ведае цану міру і найвышэй за ўсё ставіць гонар і свабоду сваёй Айчыны. Мы захоўваем у сэрцах не толькі мужнасць, гераізм, адвагу воінаў і працаўнікоў тылу, але і горыч страт ваеннага ліхалецця. Мільёны беларусаў назаўжды засталіся на палях найжорсткіх бітваў, набліжаючы шчаслівы дзень усенароднага святкавання і славы - дзень Вялікай Перамогі. Дарагія ветэраны! Мы ў неаплатным даўгу перад вамі. Нізкі паклон і ўдзячнасць усім, хто выпакутаваў і заслужыў Перамогу. Разграміўшы фашызм, вы далі нам магчымасць самім выбіраць свой шлях развіцця і будаваць дастойнае будучае Беларусі. Сёння нашчадкі пакалення пераможцаў узялі на сябе адказнасць за дабрабыт і бяспеку краіны. Мы захаваем з'яднанасць і сілу духу, каб і далей сумесна ўмацоўваць наш агульны дом. Шчыра жадаю міру, дабра і шчасця вам, паважаныя суайчыннікі. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА 9 мая 2011 года
ПЕРАМОГІ СОНЕЧНЫ АКОРД!
Гэты сонечны букет — як сімвал аптымізму, натхнення і захаплення прыгажосцю Творцы. Такім яркім і жыццесцвярджальным бачыць свет Леанід Дзмітрыевіч Шчамялёў, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, народны мастак Беларусі, які прайшоў праз гарачыя баі за Радзіму. І няхай гэты аптымізм Майстра перадаецца ўсім ветэранам, якія рыхтуюцца святкаваць 66-ы Дзень Перамогі!
Сённяшняя ідэя, “пралангіраваная” ў заўтра
Праектная дзейнасць: пагнацца за “двума зайцамі”, каб злавіць усіх трох
Фестываль, які “патрапіў” у залу
Класічныя сцяжыны да акадэмічнага статуса
Бацька і сын: зрабіць крок “на амбразуру”
Звяртаючыся да тэмы Вялікай Айчыннай вайны, сучасныя пісьменнікі і сцэнарысты шукаюць нестандартны да яе падыход: складаныя сюжэтныя калізіі, драматычныя перыпетыі лёсаў, небанальныя супадзенні розных фактараў.... Каб задаволіць гэтае патрабаванне, часам даводзіцца выдумляць нават тое, чаго насамрэч не было. Але... Падаецца, гэта папросту залішне. Прынамсі, пакуль ёсць нямала тых рэальных падзей і рэальных лёсаў нашых суайчыннікаў, якія без усялякай "аўтарскай рэдакцыі" могуць стаць выдатнымі прататыпамі для фільмаў і кніг, але ж сёння яны, бадай, падзабыты... Праваслаўны святар Міхаіл Навіцкі быў названы царквой свяшчэннапакутнікам. Праз лічаныя гады пасля яго пакутніцкай смерці сын протаіерэя Мікалай стаў Героем Савецкага Саюза - пасмяротна. Напэўна, больш пакручасты сюжэт - драматычны і гераічны адначасова - не прыдумае ніводзін аўтар.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2020 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»