Алё, Алена?

№ 19 (990) 07.05.2011 - 13.05.2011 г

Днямі канчаткова вызначылася, хто прадставіць нашу краіну на Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2011”.

/i/content/pi/cult/321/5718/3-3.jpg

Гэта - салістка прадзюсарскага цэнтра "Спамаш" Алена Ланская.

 - Журы праслухоўвала кандыдатаў двойчы, - пракаменціраваў рашэнне начальнік упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Беларусі Міхаіл Казловіч. - Спачатку былі вылучаны двое: Алена Ланская і Яўген Слуцкі, які заканчвае Мінскі каледж мастацтваў і працуе ў Тэатры песні Ірыны Дарафеевай. Ён вельмі музычны хлопец, з вялікім творчым патэнцыялам, і ў будучым таксама мог бы ўдзельнічаць у конкурсах такога рангу. Але ў Алены больш сцэнічнага вопыту, яна ўжо склалася як артыстка, і нам падалося, што гэтыя яе якасці будуць вельмі прыдатнымі на юбілейным фестывалі.