Поліфанія “жывога”

№ 18 (989) 30.04.2011 - 06.05.2011 г

У Палацы мастацтва працуе юбілейная выстаўка беларускага скульптара Аляксандра Козела, прысвечаная яго 60-годдзю.

/i/content/pi/cult/320/5699/pic_22.jpgАляксандр Іванавіч скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А.Глебава ў 1983 годзе, і вось ужо чвэрць стагоддзя ён - актыўны ўдзельнік рэспубліканскіх мастацкіх выставак, міжнародных пленэраў і конкурсаў па скульптуры. Аляксандр Козел - аўтар многіх здзейсненых цікавых манументальных, садова-паркавых і гісторыка-культурных праектаў, якія былі рэалізаваны ў гарадах і вёсках нашай краіны ды за яе межамі.

Прывабным у "поліфанічных" твор чых здабытках гэтага скульптара ўяўляецца ўменне пераканаўча занатаваць- "ахарактарызаваць" у трывалым матэры яле "жывое" аблічча пэўнай асобы ў да кладным сацыяльна-гістарычным атачэнні (напрыклад, мемарыяльныя "дошкі"-рэльефы знакамітых дзеячаў культуры Беларусі П.Дубашынскага і Л.Давідовіч, літаратуразнаўцы, паэта А.Лойкі, драма турга І.Козела; партрэты-бюсты воінаў і военачальнікаў Вялікай Айчыннай - І.Чарняхоўскага, П.Раманава, С.Несцерава, М.Мамантава). У экспазіцыі ж гледачы могуць пабачыць яго ўдалыя кампазіцыйныя партрэ- ты - своеасаблівыя "ўзорныя" выявы- вобразы таго або іншага часу: "Полымя Перамогі" ("Подзвіг М.Гастэлы"), "Свет М.Цвятаевай", "Я входил вместо дикого зверя..." (І.Бродскі).

Вялікую ўвагу А.Козел надае і няспынным /i/content/pi/cult/320/5699/pic_23.jpgабстрагаваным фармальна- асацыятыўным "вынаходніцтвам", што робіць большасць яго станковых твораў заўжды прыдатнымі для ўжывання ў ландшафтным дызайне, усталявання ў гарад- скіх скверах, на "казачных" пляцоўках дзі цячых садкоў. Якая "пяшчотная", "рухо мая", узнёслая мадэліроўка мармуру ў ягоных кампазіцыях "Прадказанне", "Вандроўнік", "Начныя шоргаты", "Жа ночы торс"! Колькі непасрэдных трапных, жыццёвых назіранняў, глыбокага філасофскага роздуму ў тых жа абагулена- стылізаваных "лапідарных" мастакоўскіх "эсэ": "Чаканне", "Ахвяраванне", "Роздум", "Дуэт", "Дзень і Ноч"!..

Багатая фантазія ды пільная цікавасць да традыцыйнага мастацтва, этнапобыту, фальклору адбіліся і на многіх "былінна-казачных" сюжэтах А.Козела, з іх спрадвечным драматычным супрацьборствам дабра і зла.

У далёкім куце сваёй экспазіцыі Аляксандр Іванавіч змясціў жудасную "атрутную" крылатую пачвару-кобру з рагамі - "Зло. 11.04.2011". А сустракае наведвальнікаў - "уседаравальны", укрыжава ны Ісус Хрыстос, які лунае над усім... Бронзавы арыгінал гэтага твора, прысвечанага 200-годдзю заснавання Мінскай праваслаўнай епархіі, знаходзіцца ў двары царквы Святой Марыі і Магдаліны ў Мінску...

Аляксандр РУНЕЦ