Летапіс Цытадэлі

№ 18 (989) 30.04.2011 - 06.05.2011 г

Выстаўку фотаздымкаў Цытадэлі “Брэсцкая крэпасць — герой” пабачылі жыхары Лондана, а праз некаторы час, магчыма, яна будзе прадэманстравана ў іншых еўрапейскіх краінах.

/i/content/pi/cult/320/5686/pic_9.jpgЖыхары брытанскай сталіцы цягам амаль двух гадоў маюць магчымасць знаёміцца з выстаўкай з фондаў Музея Брэсцкай крэпасці. Яна была арганізавана яшчэ ў верасні 2009-га пры дапамозе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі, а ініцыятыва яе правядзення належыць... турысту з гэтай краіны Расэлу Портэру. Ён калісьці наведаў экспазіцыю "Летапіс Брэсцкай крэпасці ў фотаздымках" у Брэсце і пажадаў, каб суайчыннікі таксама ўбачылі яе. Задумка ажыццявілася, і цяпер выстаўка стала папулярнай у англійскіх гарадах.

А ў красавіку бягучага года экспазіцыя была выстаўлена ў лонданскім Доме Пушкіна. Акрамя знаёмства з дакументальнымі фота, наведвальнікі пабачылі таксама і мастацкі фільм "Брэсцкая крэпасць". Больш пра гэтую ўстанову расказалі ўдзельнікі вернісажу: намеснік дырэктара па навуковай працы "Брэсцкай крэпасці - героя" Ларыса Бібік і супрацоўнік музея Ірына Кацуба. "Жыхароў брытанскай сталіцы выстаўка ўразіла!" - адзначылі "К" супрацоўнікі Мемарыяла.