Рэха форуму — да Дня Перамогі

№ 18 (989) 30.04.2011 - 06.05.2011 г

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў Прывітанне ўдзельнікам X Маскоўскага Велікоднага фестывалю. Пра гэта паведаміла Прэс-служба Кіраўніка дзяржавы. У Прывітанні, у прыватнасці, адзначаецца, што за мінулыя гады гэтае свята мастацтваў ператварылася ў адзін з самых маштабных і аўтарытэтных творчых форумаў сучаснасці. “Прыемна адзначыць, што сёлета мерапрыемствы фестывалю праходзяць і на беларускай зямлі. Не сумняваюся, што яго добрыя традыцыі будуць і ў далейшым развівацца і ўмацоўвацца, садзейнічаючы пашырэнню плённага супрацоўніцтва паміж нашымі брацкімі народамі”, — падкрэсліў Прэзідэнт.

/i/content/pi/cult/320/5683/pic_5.jpgСапраўды, рэха форуму будзе чутнае і ў Беларусі. Сёлета фестываль стаў міжнародным: ён ахопіць таксама Казахстан, Літву, Украіну. Напярэдадні Дня Перамогі ў Мінск завітае сусветна вядомы Валерый Гергіеў з сімфанічным аркестрам Марыінскага тэатра.

Гэта будзе не першы водгук Велікоднага фестывалю ў Мінску: колькі гадоў таму ў яго межах на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі гучала харавая музыка С.Танеева. Цяпер, у выкананні музыкантаў Марыінкі, мы зможам пачуць Пятую сімфонію Г.Малера.

 

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"