Сапраўды, рэха форуму будзе чутнае і ў Беларусі. Сёлета фестываль стаў міжнародным: ён ахопіць таксама Казахстан, Літву, Украіну. Напярэдадні Дня Перамогі ў Мінск завітае сусветна вядомы Валерый Гергіеў з сімфанічным аркестрам Марыінскага тэатра.
Гэта будзе не першы водгук Велікоднага фестывалю ў Мінску: колькі гадоў таму ў яго межах на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі гучала харавая музыка С.Танеева. Цяпер, у выкананні музыкантаў Марыінкі, мы зможам пачуць Пятую сімфонію Г.Малера.