Дарагія суайчыннікі!

№ 18 (989) 30.04.2011 - 06.05.2011 г

Сардэчна віншую вас з Першамаем — святам вясновага абнаўлення, светлых надзей і стваральнай працы. Дзякуючы намаганням і талентам беларусаў прыгажэюць нашы гарады і вёскі, будуюцца сучасныя вытворчасці, развіваецца сацыяльная сфера, умацоўваецца незалежнасць роднай Айчыны. Сёння перад намі стаіць новая задача — пераход да інавацыйнай мадэлі развіцця эканомікі і краіны ў цэлым. Ад прадпрымальнасці і ініцыятыўнасці кожнага канкрэтнага чалавека ў многім залежыць будучыня Беларусі. Перакананы, што, аб'яднаўшы намаганні, мы пераадолеем любыя цяжкасці і перашкоды. У гэты дзень мы славім перадавікоў вытворчасці і ўсіх працаўнікоў, чыімі рукамі ствараецца дабрабыт нашай краіны. Няхай цяпло гэтага цудоўнага свята падорыць вам і вашым блізкім вясновы настрой і аптымізм, надасць сілы для новых працоўных перамог. Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА