У сем лык і ў тузін

№ 17 (988) 23.04.2011 - 29.04.2011 г

Дрыбіншчына: кантэкст традыцый

Дрыбін - самы малады раённы цэнтр Магілёўшчыны - пачаў актыўна забудоўвацца з перасяленнем сюды жыхароў з забруджаных пасля аварыі на ЧАЭС тэрыторый. Па сёння дбайна захоўваюць там традыцыі не толькі ўласна Дрыбіншчыны, але і іншых куткоў Бацькаўшчыны.

Аб гісторыі пляцення лапцей на Беларусі, і ў прыватнасці - на Магілёўшчыне, можна даведацца ў раённым Доме рамёстваў аграгарадка "Кароўчына" Дрыбінскага раёна.

З 2009-га там дзейнічае гурток па пляценні лапцей. Кіраўнік гуртка Ларыса Заклікоўская, якая, дарэчы, з'яўляецца дырэктарам Дома рамёстваў, захапілася гэтым рэдкім, на сённяшні час, рамяством у 2008 годзе. Ад Надзеі Кірылавай, адной з найстарэйшых жыхарак вёскі, Ларыса Сямёнаўна навучылася плесці лапці і захапіла гэтым і дзяцей.

Алена ЦІШКЕВІЧ, вядучы метадыст Магілёўскага АМЦНТіКАР