Рэканструкцыя… з асэнсаваннем

№ 17 (988) 23.04.2011 - 29.04.2011 г

Гучнай прэм’ерай азначыўся бягучы тыдзень: Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы прадставіў гледачам “Тэатр Уршулі Радзівіл”.

/i/content/pi/cult/319/5665/pic_10.jpgУ наступным нумары "К" чытачоў чакае вялікі матэрыял з нагоды пастаноўкі. Аднак нам, натуральна, карцела зазірнуць за кулісы тэатральнай "кухні" і злавіць апошнія моманты перад тым, як спектакль убачыць святло сцэны. І- разам з вамі стаць, па сутнасці, першымі гледачамі н/i/content/pi/cult/319/5665/pic_11.jpgовай пастаноўкі.

Тым больш, што, як распавёў нам загадчык літаратурнадраматычнай часткі Купалаўскага тэатра Ігар Скрыпка, галоўнай адметнасцю новага спектакля з'яўляецца тое, што "Тэатр Уршулі Радзівіл" - першая на Беларусі спроба звароту да вытокаў традыцыйнага тэатра, якія зыходзяць акурат з творчай дзейнасці гэтай знакамітай прадстаўніцы старадаўняга роду. Яна ў сваім Нясвіжскім палацы ладзіла шляхецкія тэатральныя забавы, куды з'язджаліся прадстаўнікі тагачаснага вышэйшага свету. Таму новы спектакль будзе, па сутнасці, спробай рэканструкцыі тых дзействаў, з якіх і пачыналася станаўленне прафесійнага тэатра на нашых землях.

Зрэшты, нельга пахваліцца, што сёння мы можам дэталёва ўзнавіць і "рэканструяваць" тыя вечары, якія ладзіліся ў Нясвіжы Францішкай Уршуляй Радзівіл. Таму многае ў новай пастаноўцы купалаўцаў- плён творчага асэнсавання тагачасных культурных традыцый з улікам сённяшняга погляду. І думаецца, што не ў апошнюю чаргу спектакль зацікавіць менавіта гэтым.

Фота Юрыя ІВАНОВА

На здымках: сцэна са спектакля; у ролі Еўропы - Юлія Шпілеўская.