Да таго ж, у хуткім часе запланавана адкрыццё беларускай бібліятэкі ў Нарве.
Мяркуецца, філіялы бібліятэкі паспрыяюць папулярызацыі айчыннай літаратуры ў гарадах Эстоніі, дзе пражываюць беларусы, а таксама зацікавяць карэнных мясцовых жыхароў, у тым ліку студэнтаў, якія змогуць грунтоўна даследаваць гісторыю рэгіёна Цэнтральнай Еўропы альбо непасрэдна гісторыю і развіццё нашай краіны.
Адметнасцю бібліятэкі стала і тое, што карыстацца яе фондамі могуць і чытачы з іншых краін Еўропы: замоўленую кнігу дашлюць па пошце.
Як адзначылі ў прэс-службе беларускага дыппрадстаўніцтва ў Эстоніі, экзэмпляры нядаўна выдадзенай на чатырох мовах кнігі "Дзікае паляванне караля Стаха" былі перададзены Пасольствам у Нацыянальную бібліятэку прыбалтыйскай дзяржавы, а таксама ў Грамадскую бібліятэку імя У.Караткевіча і арганізацыям беларусаў Эстоніі. Да таго ж, у межах прэзентацыі выдання быў прадэманстраваны дакументальны фільм пра Беларусь і арганізавана выстаўка кніг класіка.