Толькі разам

№ 16 (987) 16.04.2011 - 22.04.2011 г

Па стане на вечар 14 красавіка — час здачы нумара ў друк — на дабрачынныя рахункі Мінгарвыканкама паступіла больш за 819,3 мільёна рублёў для аказання дапамогі пацярпелым у выніку тэракта ў мінскім метро. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка пералічыў на дабрачынны рахунак два свае месячныя заробкі. Пра гэта паведаміла Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Штодня колькасць сродкаў на рахунках павялічваецца дзякуючы ўсеагульнаму ўдзелу краіны. Толькі разам, у адзінай магутнай звязцы, мы адолеем бяду моцнымі і нязломнымі. Паведамляем рэквізіты рахункаў. У аддзяленні 539 ААТ “Белінвестбанк”, код 739, у дадатак да адкрытага раней рахунку № 3642740104035 для ахвяраванняў у беларускіх рублях (код валюты 974) адкрыты рахункі № 3642740104064 для ахвяраванняў у расійскіх рублях (код валюты 643), № 3642740104048 для ахвяраванняў у доларах (код валюты 840), № 3642740104051 для ахвяраванняў у еўра (код валюты 978). Бенефіцыяр Мінгарвыканкам, УНП 100621571.