Серыя нотных выданняў была заснавана ў 2008 годзе кампазітарам і даследчыкам, дацэнтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Яўгенам Паплаўскім. На сённяшні дзень выйшла 10 сшыткаў.
Выпуск серыі "Музычная спадчына Рэчы Паспалітай з Расійскай Нацыянальнай бібліятэкі" - гэта спроба пазнаёміць усіх зацікаўленых з музычнай культурай Рэчы Паспалітай, дакрануцца да найцікавейшага помніка культуры XVII - пачатку XVIIІ ст. "Давыдкаўскага ірмалагіёна"... Выданне - сумесны праект Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, аднаго з айчынных прыватных выдавецтваў, Расійскай Нацыянальнай бібліятэкі, Польскага інстытута ў Санкт-Пецярбургу.