Душа спявала

№ 15 (986) 09.04.2011 - 15.04.2011 г

На канцэрце “Майстры мастацтваў — ветэранам” Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра быў поўны аншлаг. Свята адбылося ў Рэспубліканскім палацы культуры ветэранаў.

Сваё майстэрства пад час дабрачыннага канцэрта прадэманстравалі Алег Прохараў, Ала Лукашэвіч, Дзяніс Нямцоў, Ірына і Антон Заянчкоўскія. Асаблівым поспехам карысталіся класічныя творы ў выкананні народнай артысткі Беларусі Наталлі Гайды і заслужанага артыста Расіі Аляксея Кузьміна.

У рамках акцыі "Майстры мастацтваў - ветэранам" адбудзецца таксама канцэрт да Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.