- Сутнасць акцыі ў тым, што тэатр прадэманструе свае спектаклі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, - тлумачыць дырэктар ТЮГа Юрый Кулік. - Пакуль наш будынак на рэканструкцыі, мы збіраемся гастраляваць як па буйных, так і па невялікіх гарадах краіны. Першым пунктам стане Гродна, пасля -Міншчына, Віцебшчына. Жыхары абласных і раённых цэнтраў пабачаць па адной пастаноўцы для старшакласнікаў і па дзве - для самых маленькіх. Крытэрыем выбару спектакля стануць магчымасці пляцоўкі...
Па словах дырэктара, ТЮГ не спыняе творчую дзейнасць у сталіцы: гэтымі днямі распачнуцца рэпетыцыі новага спектакля "Кот у ботах", прэм'ера якога адбудзецца на пачатку мая. А ў чэрвені маленькія аматары тэатра пабачаць прэм'еру "Мой бедны Марат".
- Дзень нараджэння ТЮГа мы будзем святкаваць, калі вернемся ў свой будынак, - дадае Юрый Кулік. - А пакуль - праца, праца і яшчэ раз праца...