Нябесныя браты

№ 15 (986) 09.04.2011 - 15.04.2011 г

Перад вамі - старонкі самой гісторыі. На ўнікальным альбоме - надпіс: "Дарагому К.І. Гараўцу - бацьку легендарнага лётчыка-героя, які аддаў жыццё за Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ад бацькоў першага лётчыкакасманаўта Г.Ц. і А.І. Гагарыных". І дата: "Гжацк, май 1962 г.". Альбом гэты з эксклюзіўнымі фотаздымкамі прысвечаны візіту Юрыя Аляксеевіча Гагарына ў Смаленск у лютым 1962-га. Тады ён стаў Ганаровым грамадзянінам горада. Сёння, праз паўстагоддзя, альбом - сведчанне шчырага сяброўства сем'яў Гагарыных і Гараўцоў - апынуўся ў нашай рэдакцыі. І гісторыя іх паяднання - такая.

/i/content/pi/cult/317/5593/pic_8.jpgБеларускі паэт, ураджэнец вёскі Машканы, Анатоль Вялюгін, па сцэнарыі якога на кінастудыі "Беларусьфільм" была знята дакументальная стужка пра жыццё і подзвіг Аляксандра Гараўца, узгадваў у адным са сваіх артыкулаў:

/i/content/pi/cult/317/5593/pic_10.jpg"Каржакаваты, нібы высечаны з добрага дубу, стары Гаравец цяжка дыхаў: мы толькі што пасля прагулкі ўзняліся на другі паверх, і ён адчуў цяжар сваіх гадоў... Настойліва званіў тэлефон. Гаспадар падышоў да апарата: "Гжацк? Давайце!" Ён падказаў мне: "Гагарыны..." Бацькі Юрыя Гагарына моцна сябравалі з ім, прыязджалі да яго ў госці. І гэтае тэлефанаванне - будзённая справа. "Слухаю... Аляксей Іванавіч? Добры дзень, дарагі! І не пытайцеся, трымаюся, размяняў ужо дзявяты дзясятак. Калі? У маі стукне восемдзесят тры. Абавязкова прыязджайце з Ганнай Цімафееўнай! Калі будзе нагода, абдымі за мяне слаўнага Юрыя. Я вось даведаўся: здымаюць фільм пра майго Сашу. Хочуць здымаць і наша сяброўства..."

Неўзабаве, у маі 1962 года, бацькі Юрыя Гагарына разам з унукам Юрыем і сынам Барысам прыехалі ў Віцебск. Дарагія госці сустрэліся ў Машканах з землякамі Аляксандра Гараўца, з рабочымі віцебскіх панчошна-трыкатажнай фабрыкі "КІМ" і дывановага камбіната, з навучэнцамі сярэдн/i/content/pi/cult/317/5593/pic_12.jpgіх школ горада.

1 красавіка 1963 года Канстанцін Іванавіч Гаравец накіраваў Юрыю Гагарыну тэлеграму. "Дарагі Юрый Аляксеевіч! - пісаў ён. - Ад усяго бацькоўскага сэрца віншую з другой гадавінай твайго слаўнага касмічнага палёту вакол нашай планеты. Бязмежна радуюся, ганаруся, што дажыў да таго дня, калі чалавек узняўся ў космас. Асабліва радуюся я таму, што гэтым першым быў ты, наш савецкі грамадзянін. Мой сынок, Аляксандр Гаравец, таксама быў адважным лётчыкам, але не давялося яму дажыць да гэтага светлага дня: ён загінуў смерцю храбрых з праклятым фашызмам... Меў я двух сыноў, абодва яны загінулі ў баях з ворагамі за свабоду і незалежнасць Радзімы, за шчасце людзей...

Прашу цябе, дарагі Юрый, горача абняць за мяне сваіх нябесных братоў і пажадаць ім добрага здароўя і новых поспехаў".

...Праз колькі дзён пасля таго, як Юрый Гагарын здзейсніў свой легендарны подзвіг, Канстанцін Іванавіч Гаравец, бацька Аляксандра, наведаў горад Гжацк. Ён прыехаў сюды, каб павіншаваць бацькоў першага ў свеце касманаўта, аддзячыць ім за тое, што яны выхавалі сына-героя, якім ганарыцца ўвесь свет.

/i/content/pi/cult/317/5593/pic_14.jpgЗ таго дня і завязалася дзіўна чуллівае сяброўства Гагарыных і Гараўцоў.

- Калі я пачуў пра палёт Юрыя Гагарына, - узгадваў Канстанцін Іванавіч,- душа мая перапоўнілася радасцю. Мне захацелася самому павіншаваць Юрыя і яго бацькоў - Аляксея Іванавіча і Ганну Цімафееўну. Ліст ідзе доўга, некалькі дзён, і я вырашыў патэлефанаваць. Атрымаў ад іх запрашэнне прыехаць у госці... Прынялі нас у сям'і Гагарыных выключна цёпла, сардэчна, як родных людзей. Пад час сустрэчы мы расказвалі адно аднаму пра сваіх дзяцей, пра тое, як яны раслі, вучыліся. Пабывалі і ў вёсцы Клушына, дзе нарадзіўся і правёў дзіцячыя гады Юрый Аляксеевіч, наведалі саўгас імя першага касманаўта Зямлі. У сям'і Гагарыных даўно ведалі пра подзвіг майго Сашы. Ганна Цімафееўна казала мне, што яшчэ пачынаючым лётчыкам Юрый Гагарын марыў пабываць на радзіме Аляксандра Гараўца ў Машканах..."

Актыўная перапіска, сустрэчы К.І. Гараўца з сям'ёй Гагарыных працягваліся да самай смерці Канстанціна Іванавіча ў студзені 1968 года, за два месяцы да апошняга ракавога палёту Юрыя Гагарына...

 

***/i/content/pi/cult/317/5593/pic_13.jpg

Двойчы Герой Савецкага Саюза, лётчык-касманаўт СССР Пётр Клімук пісаў:

"...Лёс А.К. Гараўца натуральна ўвайшоў і ў жыццё нашай касмічнай сям'і. Так, у блізкага сябра Аляксандра Канстанцінавіча па Ульянаўскай лётнай школе, вядомага лётчыка-інструктара А.Д. Вінакурава, вучыліся лётнаму майстэрству Павел Бяляеў, Уладзіслаў Волкаў і Віталь Севасцьянаў. Двойчы Герой Савецкага Саюза Георгій Берагавой атрымаў сваю першую "Залатую Зорку", змагаючыся з фашыстамі ў той жа 2-й паветранай арміі, што і А.К. Гаравец. У Віцебску вуліцу Гараўца працягвае вуліца Гагарына..."

 

Альбом рэдакцыі прадаставіла сястра Аляксандра Гараўца - Соф'я Канстанцінаўна.