Залатая проба

№ 15 (986) 09.04.2011 - 15.04.2011 г

Вызначаны тэрміны і фармат сёлетняга Міжнароднага музычнага фестывалю “Залаты шлягер у Магілёве”.

 

 Ён пройдзе 5- 9 кастрычніка і акрамя канцэртных праграм будзе ўключаць Конкурс вакальна-інструментальных ансамбляў імя У.Мулявіна.

 Прыём заявак на конкурс скончыцца 1 жніўня, так што ў жадаючых паказаць сваё майстэрства ёсць час, каб падрыхтаваць на ўсе сто твор не толькі са свайго рэпертуару, але і з песеннай спадчыны легендарных "Песняроў": гэтая ўмова на "шлягерным" творчым спаборніцтве - абавязковая. Дзякуючы ёй, кожны такі конкурс дорыць нам новыя прачытанні вядомых "песняроўскіх" кампазіцый на розных мовах свету.