Арганізатары конкурсу - Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, БДАМ і Беларускі саюз мастакоў.
На конкурс было пададзена дваццаць эскізных праектаў пад трохзначнымі нумарамі, якія ўказвалі на ананімнасць аўтараў.
Члены прафесійнага журы (старшыня - міністр культуры краіны Павел Латушка) уважліва разгледзелі і абмеркавалі кожны праект. У выніку закрытага галасавання большасцю галасоў журы зацвердзіла эскізны праект пад № 444-2. Пасля распячатвання аўтарскага канверта пераможцамі аказаліся скульптары Леў і Сяргей Гумілеўскія і архітэктар Яўген Міцько. Такім чынам, яны атрымалі права на далейшую працу над помнікам.