Дадатак да загада Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 16.02.2011 № 18

№ 15 (986) 09.04.2011 - 15.04.2011 г

СПІС дзеячаў культуры і мастацтва ва ўзросце да 40 гадоў, якім прысуджаны дзяржаўныя стыпендыі на 2011 год

 

(Працяг. Пачатак у № 12 за 2010 г.)

 17. МІНАЛЬКІНА Алена Валянцінаўна - артыст хору вышэйшай катэгорыі дзяржаўнай установы "Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча". Творчы праект: падрыхтоўка новых сольных партый да вакальна-харэаграфічных кампазіцый канцэртных праграм калектыву.

18. ПЛЯШКЕВІЧ Вераніка Мікалаеўна - артыстка вышэйшай катэгорыі дзяржаўнай установы "Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага". Творчы праект: падрыхтоўка ролі Марыі Магдаліны ў рок-оперы "Ісус Хрыстос - суперзорка" Эндру Лойд Уэбера і Ціма Райса.

 19. ПАЛУБІНСКАЯ Юлія Уладзіміраўна - вядучы майстар сцэны Тэатра-студыі кінаакцёра рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм". Творчы праект: падрыхтоўка ролі Этэлі ў спектаклі "У ценю вінаградніка" па п'есе В.Мухар'ямава.

20. ПУСЦІЛЬНІК-МАРЧУК Наталля Георгіеўна - драматург, празаік, член грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі". Творчы праект: стварэнне рамана "Застацца ў жывых, або Алімпійскія гульні".

21. РУДЗЕНЯ Сяргей Аляксандравіч - артыст дзяржаўнай установы "Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы". Творчы праект: падрыхтоўка і выкананне ролі Арлекіна ў пастаноўцы "Выкраданне Еўропы, або Тэатр Францішкі Радзівіл" па творах Францішкі Уршулі Радзівіл.

22. САВІЧ Андрэй Уладзіміравіч - член грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў". Творчы праект: серыя твораў "Захапленне роднай зямлёй".

23. СІЛЬЧУКОЎ Ілля Паўлавіч - артыст-вакаліст, саліст вышэйшай катэгорыі дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы "Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь". Творчы праект: падрыхтоўка і выкананне партый Кізгайлы ў оперы "Сівая легенда" Д.Смольскага і Аманасра ў оперы "Аіда" Дж.Вэрдзі.

24. СУМАРАВА Кацярына Васільеўна - член грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў". Творчы праект: стварэнне серыі жывапісных твораў "Суб'ектыўны краявід"; правядзенне выстаўкі з аналагічнай назвай у Мінску і іншых гарадах Беларусі.

25. ЧАРВОНЦАВА Лізавета Львоўна - мастак дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва, член грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз майстроў народнай творчасці", выкладчык народных рамёстваў аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўстановы адукацыі "Маладзечанскае музычнае вучылішча імя М.Агінскага". Творчы праект: стварэнне калекцыі твораў выцінанкі выставачнага і музейнага прызначэння на тэму "Беларуская міфалогія".

(Працяг будзе.)