Сезон квадрыенале

№ 14 (985) 02.04.2011 - 08.04.2011 г

Уласны стыль? Не праз шкло

/i/content/pi/cult/316/5554/7-1.jpgУ Музеі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па ініцыятыве Беларускага саюза мастакоў і Беларускага саюза тэатральных дзеячаў працуе традыцыйная выстаўка "Вынікі сезона-2011". Гэта вопыт сістэматызацыі і асэнсавання сцэнаграфіі тэатральнага працэсу ў Беларусі.

 Дадзены праект выкліканы не толькі даследаваннем эстэтычных магчымасцей беларускага тэатральнага мастацтва на новым этапе яго развіцця, але і актуальнасцю месца мастака ў сучасным тэатры, значэнне якога ўсё ўзрастае.

Творчая актыўнасць тэатральных мастакоў выклікана, у першую чаргу, падрыхтоўкай да Пражскай квадрыенале - самага буйнога і прэстыжнага міжнароднага форуму, які адкрыецца ў чэрвені гэтага года ў чэшскай сталіцы. На ім будуць экспанавацца лепшыя дэкарацыі і касцюмы беларускіх сцэнографаў. Студэнцкі павільён прадставяць выхаванцы 4-га курса БДАМ Барыса Герлавана (аддзяленне тэатральна-дэкарацыйнага жывапісу) і 3-га курса Дзмітрыя Мохава (аддзяленне "выяўленчае раш/i/content/pi/cult/316/5554/7-4.jpgэнне фільма").

За апошняе дзесяцігоддзе разам з такімі майстрамі, як Б.Герлаван, А.Касцючэнка, В.Рачкоўскі, Д.Мохаў, У.Чарнышоў, В.Цімафееў, Н.Гурло, на тэатральных падм о с т к а х упэўнена занялі сваю нішу выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў І.Анісенка, Д.Волкава, В.Грыцаева, А.Меранкоў, В.Мацкевіч, Т.Нерсісян, В.Праўдзіна, Л.Сідзельнікава, Т.Сакалоўская.

У работах, прадстаўленых на выстаўцы, адчуваецца імкненне да стварэння ўстойлівай вобразнай сістэмы, да новых формаўтварэнняў, пошуку ўласнага стылю. Відавочна, што аўтары ўсё больш захоплены наватарскімі працэсамі, тыповымі для сучаснага тэатра, і, у той жа час, іх адрознівае глыбока паважлівае стаўленне да традыцыйных форм беларускай сцэнаграфіі.

Вопыт папярэдніх пакаленняў асэнсоўваецца імі больш уважліва, хоць, натуральна, не цытуецца і не прапануецца ў сённяшнім тэатры ў выглядзе паўтарэння пройдзенага. Асабліва радуе вастрыня мыслення мастакоў, вобразнае эмацыйнае ўвасабленне драматургіі, індывідуальны свет кожнага і жывая фантазія.

/i/content/pi/cult/316/5554/7-3.jpgУ экспазіцыі прывабныя менавіта тыя работы, дзе адчуваецца дух эксперыменту не дзеля фармальных новаўвядзенняў, але для больш дакладнага раскрыцця прапанаванай драматургіі. Сярод іх - макеты да спектакля "Пані Каханку" (А.Сарокіна), "Сны аб Беларусі" (В.Цімафееў), "Яго апошняе каханне" (Д.Волкава), "Пінская шляхта" (В.Мацкевіч), эскізы лялек і касцюмаў да спектакля "Драй швэстэрн " (Т.Нерсісян) і многія іншыя.

Адзначу, што сучасныя сцэнографы, працуючы над драматычнымі спектаклямі, не спрабуюць пазіцыянаваць сябе з дапамогай наватарскіх тэхнічных прыёмаў, такіх, як, скажам, кінапраекцыя і піратэхнічныя эфекты. Або функцыі сучаснай сцэнаграфіі куды больш высокія, чым эпатаж публікі.

Таму мастакі спрабуюць адкрыць новыя арыенціры ў свядомасці гледача шляхам філасофскага асэнсавання самай рознай драматургіі. Яны глыбока і ёміста выказваюцца на такія тэмы, як "Чалавек", "Грамадства", "Навакольнае асяроддзе". /i/content/pi/cult/316/5554/7-2.jpgІ асабліва важна, што асэнсаванне гэтае адбываецца ў межах выстаўкі, а не праз шкло манітораў і тэлеэкранаў. Толькі так - ад сэрца да сэрца - можна навучыць спагадзе і дараванню, навучыць, як можна жыць і як жыць нельга. Упэўнена, што гэтым імкненнем да адраджэння гармоніі і духоўнасці ў тэатры беларускія сцэнографы могуць годна супрацьстаяць безгустоўшчыне, павярхоўнасці, прымітыву і непрафесіяналізму.

Ірына РАХМАНАВА, тэатразнаўца