Партнёры і перспектывы

№ 14 (985) 02.04.2011 - 08.04.2011 г

Выязны семінар-нарада для старшынь абласных і гарадскіх камітэтаў Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў праходзіў у Лагойскім і Барысаўскім раёнах на базе пярвічак Беларускага прафсаюза работнікаў культуры. Яго тэма была наступная: “Стан і шляхі ўдасканалення сумеснай працы наймальнікаў і прафсаюзных арганізацый галіны”.

/i/content/pi/cult/316/5546/3-1.jpg

У Лагойску ўдзельнікі пазнаёміліся з умовамі працы журналістаў мясцовай газеты, у Плешчаніцах - з дзейнасцю адміністрацыі і прафкама вучылішча алімпійскага рэзерву. Работа была прадоўжана ў Барысаве. У Палацы культуры імя М.Горкага гаворка ішла пра адметнасць клубных фарміраванняў, выкарыстанне перспектыўных форм і метадаў сацыякультурных захадаў, пра ролю прафсаюзнай пярвічкі ў вырашэнні задач па ўдасканаленні ідэалагічнай і культурна-масавай работы з насельніцтвам. Удзельнікі семінара сустрэліся з прадстаўнікамі аматарскіх калектываў, аб'яднанняў і гурткоў самадзейнай творчасці.

Не менш цікавым было і наведанне Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева.

 Пад час пленарнага пасяджэння Віктар Маліноўскі спыніў увагу на рабоце прафсаюзных арганізацый па развіцці і ўдасканаленні сацыяльнага партнёрства, абароне сацыяльна-эканамічных інтарэсаў і працоўных правоў работнікаў галіны. Пытанні выканання наймальнікамі норм працоўнага заканадаўства вывучаны больш чым у сотні абласных арганізацый. Летась дадзена больш за 500 кансультацый па прававых пытаннях, разгледжана 26 пісьмовых зваротаў грамадзян. Дзякуючы своечасоваму ўмяшальніцтву прафсаюза прадухілена назаконнае звальненне шасці работнікаў.

Два разы на год пастановай гаркама прафсаюза для студэнтаў і навучэнцаў навучальных устаноў культуры ўстанаўліваецца пяць стыпендый для моладзі, што і вучыцца добра, і актыўнічае ў прафсаюзным жыцці.

 І старшыня Мінскага гаркама прафсаюза работнікаў культуры Віктар Маліноўскі, і старшыня Мінскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Міхаіл Бода казалі таксама пра тое, што пытанне павышэння заробкаў работнікаў культуры ў полі "прафсаюзнага" зроку знаходзіцца пастаянна.

Фота аўтара

 

Аўтар: Юрый ІВАНОЎ
фатограф